Ва ўнівэрсытэце Стамбула будуць вывучаць украінскую мову і літаратуру
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.03.2018 16:15
                    
                                 
                
                
                    Зараз па спэцыяльнасьці ўжо вучацца 18 турэцкіх студэнтаў.
                
                
                    
                         Photo:Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed
 Photo:Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Poland/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         Упершыню студэнты Турцыі могуць у рамках вышэйшай адукацыі не проста вывучаць украінскую мову, але і глыбей пазнаёміцца з украінскай культурай, лепш зразумець асаблівасьці ўкраінскага народа.
Спэцыяльнасьць адкрыта на факультэце літаратуры, катэдры славянскіх моў і літаратур. Зараз па спэцыяльнасьці ўжо вучацца 18 студэнтаў.
Таксама прадугледжана, што турэцкія студэнты будуць вывучаць украінскую гісторыю, культуру, літаратуру, лінгвакультуралёгію.
Цяпер у вышэйшых навучальных установах Украіны вучыцца 1823 грамадзян Турцыі, а ў турэцкіх унівэрсытэтах атрымліваюць адукацыю  464 ўкраінцы.
яс/maximum.fm