Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.03.2018 15:28
Грамадзянін РФ Удавічэнка Сяргей зьяўляецца этнічным украінцам, добра ведае ўкраінскую мову.
http://www.promvishivka.ru

Курсант расейскага пагранічнага вучылішча папрасіў статус бежанца ва Ўкраіне.

Пра гэта ў Facebook паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Алег Слабадзян.

Паводле яго слоў, надоечы на пункт пропуску «Гаптоўка» на ўезд ва Ўкраіну прыбыў грамадзянін РФ 1997 года нараджэньня, які заявіў, што ён зьяўляецца ваеннаслужачым ФСБ РФ і патрабуе прызнаньня яго палітычным уцекачом.

«Падчас першаснага апытаньня і вывучэньня дакумэнтаў было ўстаноўлена, што ён сапраўды зьяўляецца курсантам трэцяга курсу Галіцынскага пагранічнага інстытута ФСБ РФ. У ходзе далейшай гутаркі аказалася, што грамадзянін РФ Удавічэнка Сяргей зьяўляецца этнічным украінцам, добра ведае ўкраінскую мову і па сваіх палітычных поглядах асуджае дзейсную ўладу ў Расеі », – напісаў Алег Слабадзян.

У відэа, якое апублікаваў Слабядзян расеец паведаміў, што за апошнія два гады мінімум 6-7 разоў удзельнічаў у мітынгах апазыцыі і адчуваў, што за ім сочаць расейскія спэцслужбы.

Паводле яго слоў, ён не мае намеру вяртацца ў Расею.

яс/pravda.com

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт