Logo Polskiego Radia
Print

Польскі вайсковы кантынгент у Афганістане будзе павялічаны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.03.2018 19:17
Польшча на працягу трох гадоў прымае ўдзел у апэрацыі НАТО Resolute Support.
Анджэй Дуда (на першым пляне пасярэдзіне, у бронекамізэльцы) выходзіць з самалёту, Афганістан, 26 сакавіка 2018 году Анджэй Дуда (на першым пляне пасярэдзіне, у бронекамізэльцы) выходзіць з самалёту, Афганістан, 26 сакавіка 2018 году PAP/Adam Guz

Учора прэзыдэнт Анджэй Дуда наведаў польскіх жаўнераў, якія нясуць службу ў Афганістане, і сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Абдулой Абдулой.
Польшча на працягу трох гадоў прымае ўдзел у апэрацыі НАТО Resolute Support. Польская місія налічвае каля 230 чалавек – вайскоўцаў і грамадзянскага пэрсаналу. Галоўнай задачай апэрацыі зьяўляецца падрыхтоўка й кансультаваньне афганскіх сіл бясьпекі й войска. Раней, да 2014 году, Польшча прымала ўдзел у стабілізацыйнай місіі НАТО ў Афганістане. Палякі адказвалі за правінцыю Газьні, якая лічыцца адной з самых небясьпечных у краіне.

Польскі вайсковы кантынгент у Афганістане будзе павялічаны для павышэньня бясьпекі, паведамілі ў Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы.

Колькасьць польскіх вайскоўцаў у Афганістане павялічыцца на 50 чалавек. Пра гэта папрасілі Польшчу самі афганцы, а таксама саюзьнікі.

Учора прэзыдэнт Анджэй Дуда наведаў польскіх жаўнераў, якія нясуць службу ў Афганістане, і сустрэўся з прэзыдэнтам краіны Абдулой Абдулой.

Польшча на працягу трох гадоў прымае ўдзел у апэрацыі НАТО Resolute Support. Польская місія налічвае каля 230 чалавек – вайскоўцаў і грамадзянскага пэрсаналу. Галоўнай задачай апэрацыі зьяўляецца падрыхтоўка й кансультаваньне афганскіх сіл бясьпекі й войска. Раней, да 2014 году, Польшча прымала ўдзел у стабілізацыйнай місіі НАТО ў Афганістане. Палякі адказвалі за правінцыю Газьні, якая лічыцца адной з самых небясьпечных у краіне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт