Logo Polskiego Radia
Print

Місія Эўрапарлямэнту пачала працу ў Славаччыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2018 14:44
Місія праверыць паведамленьні аб карупцыі пры разьмеркаваньні эўразьвязаўскіх грошай.
pixabay.com/Public Domain CC0

Місія Эўрапарлямэнту пачала працу ў Славаччыне
Місія праверыць паведамленьні аб карупцыі пры разьмеркаваньні эўразьвязаўскіх грошай.
Сёньня ў Славаччыне пачынае працу місія Эўрапарлямэнту ў сувязі з забойствам журналіста Яна Куцяка. У місіі прымаюць удзел прадстаўнікі шасьці палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту, у тым ліку паляк Рышард Чарнэцкі (Ryszard Czarnecki) ад кансэрватараў.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнта сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў Славаччыны, у тым ліку прэм'ерам й прэзыдэнтам, міністрамі юстыцыі, фінансаў і сельскай гаспадаркі, а таксама зь Генпракурорам, начальнікам паліцыі й прадстаўнікамі мясцовых няўрадавых арганізацыяў.
Мэтай місіі зьяўляецца праверка паведамленьняў аб карупцыі ў разьмеркаваньні эўразьвязаўскіх грошай і мафіёзных сувязях.
Эўрадэпутаты таксама павінны праверыць стан вяршэнства закону ў Славаччыне й падрыхтаваць справаздачу па гэтай справе.
Аналягічную місію Эўрапарлямэнт накіраваў на Мальту пасьля забойства журналісткі. Тады ў сваёй справаздачы члены місіі раскрытыкавалі сытуацыю ў краіне, зьвярталі ўвагу на недастатковую незалежнасьць судовай сыстэмы й адсутнасьць празрыстасьці дзяржаўных установаў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт