Logo Polskiego Radia
Print

Расея можа адмовіцца ад юрысдыкцыі суду ў Страсбургу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2018 09:18
Паводле прадстаўнікоў Рады Эўропы, гэта будзе азначаць канец сяброўства Расеі ў радзе.
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Расея вывучае магчымасьці дэнансацыі Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека й асноўных правоў і спыненьня супрацоўніцтва з Эўрапейскім судом па правах чалавека. Такім чынам можа адбыцца, калі антырасейская лінія рашэньняў суда ня будзе скарэкціраваная. Пра гэта паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на крыніцы ў расейскай дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле згаданых крыніцаў, рашэньні, якія прымаюцца судом пры разглядзе скаргаў супраць Расеі, усё часьцей маюць палітычны характар. Апрача таго, суд „адмаўляецца ўлічваць асаблівасьці расейскай прававой сыстэмы й часта зьвяртаецца да практыкі „падвойных стандартаў”.

Эўрапейскую канвэнцыю аб абароне Правоў чалавека й асноўных свабодаў, а таксама шэраг пратаколаў да яе, Расея падпісала ў 1996 годзе. Ратыфікаваўшы гэтыя пагадненьні, яна прызнала юрысдыкцыю Эўрапейскага суду па правах чалавека й абавязалася выконваць яго рашэньні.

Паводле агенцтва РИА Новости, пакуль Рада Эўропы не атрымала ад Крамля ніякай інфармацыі па гэтай справе.

Генэральны сакратар Турб'ёрн Яглянд на наступным тыдні паведаміць пра сытуацыю Камітэт міністраў. Аднак, паводле яго прэс-сакратара Дэнэла Гольтгена, калі Расея адмовіцца ад канвэнцыі аб правах чалавека, гэта будзе азначаць канец ейнага сяброўства ў Радзе Эўропы.

lenta.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт