Турэцкую амбасаду ў Бэрліне аблілі фарбай
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.02.2018 13:00
З пачатку перад амбасадай узарвалі дымавую гранату, а пасьля будынак абкідалі ёмкасьцямі з фарбай.
PAP/EPA/MARTIN DIVISEK
Сёньня раніцай невядомыя злачынцы правялі атаку на турэцкую амбасаду ў цэнтры Бэрліна. З пачатку перад агароджай турэцкай дыпляматычнай пляцоўкі была ўзарваная дымавая граната, а пасьля будынак абкідалі ёмкасьцямі з фарбай. Паліцыя на некалькі гадзін ачапіла і заблякавала тэрыторыю вакол амбасады.
Каля шостай раніцы чатыры невядомыя мужчыны пад прыкрыцьцём дымавой гранаты абкідалі турэцкую амбасаду кантэйнэрамі з зялёнай, жоўтай і чырвонай фарбай. Паводле нямецкіх СМІ, гэта можа сьведчыць аб тым, што атакавалі курды, паколькі гэта колеры іх нацыянальнага сьцягу.
Прэс-сакратар бэрлінскай паліцыі Мішэль Мас пацьвердзіў, што акцыя была добра падрыхтаваная. Мужчыны ня толькі выкарысталі дымавую гранату, але таксама на дарозе да амбасады расклалі ланцуг з цьвікамі, які павінен быў ускладніць магчымую пагоню паліцыі.
У здарэньня пацярпелых няма.
Сёньня раніцай невядомыя злачынцы правялі атаку на турэцкую амбасаду ў цэнтры Бэрліна. З пачатку перад агароджай турэцкай дыпляматычнай пляцоўкі была ўзарваная дымавая граната, а пасьля будынак абкідалі ёмкасьцямі з фарбай. Паліцыя на некалькі гадзін ачапіла і заблякавала тэрыторыю вакол амбасады.
Каля шостай раніцы чатыры невядомыя мужчыны пад прыкрыцьцём дымавой гранаты абкідалі турэцкую амбасаду кантэйнэрамі з зялёнай, жоўтай і чырвонай фарбай. Паводле нямецкіх СМІ, гэта можа сьведчыць аб тым, што атакавалі курды, паколькі гэта колеры іх нацыянальнага сьцягу.
Прэс-сакратар бэрлінскай паліцыі Мішэль Мас пацьвердзіў, што акцыя была добра падрыхтаваная. Мужчыны ня толькі выкарысталі дымавую гранату, але таксама на дарозе да амбасады расклалі ланцуг з цьвікамі, які павінен быў ускладніць магчымую пагоню паліцыі. У здарэньні пацярпелых няма.
ав