Logo Polskiego Radia
Print

Турчанку прыгаварылі да сьмерці за далучэньне да Ісламская дзяржавы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2018 17:02
Дзесяць іншых жанчын розных нацыянальнасьцяў прыгаварылі да пажыцьцёвага зьняволеньня.
Фота: pixabay.comФота: pixabay.compixabay.com/Public Domain/CC0

Турчанку прыгаварылі да сьмерці за далучэньне да Ісламская дзяржавы
Суд у Багдадзе прыгаварыў турчанку да павешаньня за далучэньне да Ісламскай дзяржавы. Дзесяць іншых жанчын розных нацыянальнасьцяў прыгаварылі да пасьмяротнага зьняволеньня. Прыгавораныя могуць падаць апэляцыю.
«Суд прыгаварыў да пажыцьцёвага тэрміну зьняволеньня 10 жанчын, прызнаных вінаватымі ў тэрарызьме, і прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня іншую тэрарыстку, у якой турэцкае грамадзянства», – паінфармаваў прэс-сакратар суду.
Апошнімі гадамі тысячы іншаземцаў змагаліся на баку джыхадыстаў з Ісламскай дзяржавы ў Іраку і Сырыі ці ім дапамагалі. У мінулым месяцы за далучэньне да ІД ірацкі суд прыгаварыў да сьмерці немку мараканскага паходжаньня. У верасьні мінулага году ў Іраку да сьмяротнага пакараньня прыгаварылі расейца.
У ірацкіх турмах знаходзяцца цяпер дзясяткі тысяч вязьняў, падазраваных у сувязях з ІД. Згодна з ірацкім правам, прызнаньне кагосьці чальцом ІД азначае для яго пажыцьцёвае зьняволеньне ці кару сьмерці.

Суд у Багдадзе прыгаварыў турчанку да павешаньня за далучэньне да Ісламскай дзяржавы. Дзесяць іншых жанчын розных нацыянальнасьцяў прыгаварылі да пажыцьцёвага зьняволеньня. Прыгавораныя могуць падаць апэляцыю.

«Суд прыгаварыў да пажыцьцёвага тэрміну зьняволеньня 10 жанчын, прызнаных вінаватымі ў тэрарызьме, і прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня іншую тэрарыстку, у якой турэцкае грамадзянства», – паінфармаваў прэс-сакратар суду.

Апошнімі гадамі тысячы іншаземцаў змагаліся на баку джыхадыстаў з Ісламскай дзяржавы ў Іраку і Сырыі ці ім дапамагалі. У мінулым месяцы за далучэньне да ІД ірацкі суд прыгаварыў да сьмерці немку мараканскага паходжаньня. У верасьні мінулага году ў Іраку да сьмяротнага пакараньня прыгаварылі расейца.

У ірацкіх турмах знаходзяцца цяпер дзясяткі тысяч вязьняў, падазраваных у сувязях з ІД. Згодна з ірацкім правам, прызнаньне кагосьці чальцом ІД азначае для яго пажыцьцёвае зьняволеньне ці кару сьмерці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт