Вялікабрытанія: землятрус у паўднёвым Уэльсе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2018 15:01
Няма дадзеных аб ахвярах і сур'ёзных зьнішчэньнях.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Землятрус магнітудай 4,4 бала паводле шкалы Рыхтэра адбыўся ў суботу ў паўднёвым Уэльсе і паўднёва-заходняй Англіі, паведаміла Брытанская геалягічная служба (British Geological Survey). Няма дадзеных аб ахвярах і сур'ёзных зьнішчэньнях.
Паводле дадзеных адмыслоўцаў, штуршкі адчуваліся нават у радыусе 300 км ад эпіцэнтра, які знаходзіўся прыкладна ў 20 км. на поўнач ад гарадка Суёнсі.
аз