Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны абмеркавалі сытуацыю ў Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2018 13:08
Прэзыдэнт Парашэнка падняў пытаньне аб вызваленьні з палону ўкраінскіх вайскоўцаў.
Прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін.Прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін. PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV / POOL

Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны абмеркавалі сытуацыю ў Данбасе
Прэзыдэнт Парашэнка падняў пытаньне аб вызваленьні з палону ўкраінскіх вайскоўцаў.
Прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка правялі тэлефонную размову. Паводле ўкраінскіх СМІ, размова адбылася ў апошні панядзелак, у 3-ю гадавіну падпісаньня мірных пагадненьняў у Менску й прайшла па ініцыятыве прэзыдэнта Ўкраіны.
Верагодна Пётр Парашэнка падняў пытаньне аб вызваленьні ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў турмах на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі й на тэрыторыях, акупаваных прарасейскімі сэпаратыстамі.
Палітыкі таксама казалі пра праграму сустрэчы міністраў замежных спраў гэтак званага нармандзкага фармату, то бок Расеі, Украіны, Нямеччыны й Францыі.
Кіраўнікі дыпляматыі гэтых краінаў плянуюць сустрэнуцца 16 лютага ў Мюнхэне.
Нагадаем, апошні раз прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны кантактавалі ў сакавіку мінулага году.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт