Польшча дапамагае сірыйскім уцекачам у Лібане
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.02.2018 10:26
                    
                                 
                
                
                    На мяжы з Сірыяй дзейнічае «Польскі цэнтар міжнароднай падтрымкі», які шэсьць гадоў дапамагае ўцекачам.
                
                
                    
                         Syrische Flüchtlinge in LibanonWojciech Cegielski/PRSA
Syrische Flüchtlinge in LibanonWojciech Cegielski/PRSA
                     
                
                
                
               
                
                         Грошы на камунальныя аплаты, на адукацыю і мэдыцынскія паслугі атрымліваюць ад польскіх арганізацый сірыйскія бежанцы ў Лібане. На мяжы з Сірыяй дзейнічае «Польскі цэнтар міжнароднай падтрымкі», які ўжо шэсьць гадоў дапамагае ўцекачам. Праекты цэнтра фінансуюцца таксама польскім урадам. Якраз цяпер на месцы з імі знаёміцца прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Польская арганізацыя дапамагае, між іншым, 24-гадовай Кульфе з Сірыі, маці дваіх дзяцей, а неўзабаве траіх. Разам з іншымі сем’ямі з сірыйскага Хомс жанчына жыве ў намётавым мястэчку ў Даліне Бэка. У яе палатцы толькі кілім, печка, тэлевізар і маленькая кухня. Яна ў гэтым лягеры знаходзіцца ўжо шэсьць гадоў і там выйшла за муж. Жанчына кажа: «У Сірыі ў нас быў дом з шасьцю пакоямі і аліўны гай. А тут ужо шэсьць гадоў мы жывем у гэтай палатцы».
Бальшыня ўцекачоў з Сірыі ня мае працы. У многіх выпадках адзінымі карміцелямі сям'і зьяўляюцца дзеці.
Сірыйская грамадзянская вайна доўжыцца ўжо амаль сем гадоў. У Лібане ў цяперашні час больш за мільён уцекачоў з Сірыі. Паводле ААН, агулам у суседніх краінах больш за 5 мільёнаў сірыйскіх бежанцаў.
яс