Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя гатовая да ваеннай апэрацыі на ўсходнім беразе Эўфрата

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2018 18:09
У ходзе апэрацыі «Аліўкавая галінка» ў сырыйскім Афрыне нэйтралізаваныя 932 курды й баевікі ІД.
pixabay.com/Public Domain CC0

Турцыя гатовая да ваеннай апэрацыі на ўсходнім беразе Эўфрата
Турэцкія ваенныя гатовыя пачаць апэрацыю ў раёне Манбіджа на поўначы Сырыі, калі тэрарысты не пакінуць гэтую зону. Пра гэта сказаў віцэ-прэм'ер Турцыі Бэкір Боздаг, паведамляе ў нядзелю, 4 лютага, агенцтва «Анадолу».
Паводле словаў Боздага, калі курды, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі, не пакінуць Манбідж, то «мы рушым у Манбідж і на ўсход ад Эўфрата».
Віцэ-прэмʼер Турцыі таксама паведаміў, што паводле дадзеных на 4 лютага, у ходзе апэрацыі «Аліўкавая галінка» ў сырыйскім Афрыне нэйтралізаваныя 932 курды й баевікі гэтак званай «Ісламскай дзяржавы».

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт