Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне расьце колькасьць нападаў на хрысьціян

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.02.2018 16:37
У 2017 годзе ў Нямеччыне былі зафіксаваныя амаль 100 нападаў на хрысьціян.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: WenPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Нямеччыне расьце колькасьць нападаў на хрысьціянаў
У 2017 годзе ў Нямеччыне былі зафіксаваныя амаль 100 нападаў на хрысьціянаў.
У мінулым годзе ў Нямеччыне дайшло да амаль ста выпадкаў нападаў на хрысьціянаў, паведамляюць нямецкія СМІ, спасылаючыся на апошнюю справаздачу Фэдэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Нямеччыны.
Паводле дакладу, у 2017 годзе ў Нямеччыне былі зафіксаваныя амаль 100 нападаў на хрысьціянаў, у тым ліку аднаго забойства, дзевяць выпадкаў траўмаваньня й адзін падпал.
Чвэрць згаданых выпадкаў – гэта атакі на касьцёлы й хрысьціянскія сымбалі. Паводле справаздачы, зьдзяйсьняльнікамі 14 зарэгістраваных нападаў былі мігранты.
Камэнтуючы згаданы даклад кіраўнік МУС Баварыі Ёахім Хэрман сказаў, што інтэграцыя ў Нямеччыне павінна азначаць безумоўнае талерантнае стаўленьне да заходняй хрысьціянскай культуры.
„Хто хоча тут жыць, павінен разьвітацца з антыхрысьціянскім стаўленьнем, у іншым выпадку мы яго тут ня хочам”, - папярэдзіў нямецкі чыноўнік.
аз


У мінулым годзе ў Нямеччыне дайшло да амаль ста выпадкаў нападаў на хрысьціян, паведамляюць нямецкія СМІ, спасылаючыся на апошнюю справаздачу Фэдэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Нямеччыны.

Паводле дакладу, у 2017 годзе ў Нямеччыне былі зафіксаваныя амаль 100 нападаў на хрысьціян, у тым ліку аднаго забойства, дзевяць выпадкаў траўмаваньня й адзін падпал.

Чвэрць згаданых выпадкаў – гэта атакі на касьцёлы й хрысьціянскія сымбалі. Паводле справаздачы, зьдзяйсьняльнікамі 14 зарэгістраваных нападаў былі мігранты.

Камэнтуючы згаданы даклад кіраўнік МУС Баварыі Ёахім Хэрман сказаў, што інтэграцыя ў Нямеччыне павінна азначаць безумоўнае талерантнае стаўленьне да заходняй хрысьціянскай культуры.

„Хто хоча тут жыць, павінен разьвітацца з антыхрысьціянскім стаўленьнем, у іншым выпадку мы яго тут ня хочам”, - папярэдзіў нямецкі чыноўнік.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт