Нямецкія канцэрны аспрэчваюць, што тэставалі шкоднасьць выхлапаў на малпах
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.01.2018 13:36
Дасьледаваньні ў 2014 годзе нібыта фінансавалі такія канцэрны як Volkswagen, Daimler, BMW i Bosch.
Photo: pixabay.com/CC0
Нямецкія канцэрны аспрэчваюць, што тэставалі шкоднасьць выхлапных газаў на малпах. Пра тое, што канцэрны фінансавалі такія тэсты, напісала амэрыканская газэта «The New York Times». Фірмы аспрэчваюць гэтую інфармацыю, а Volkswagen пагражае, што падасьць на газэту ў суд.
Дасьледаваньні на малпах у 2014 годзе нібыта фінансавалі такія канцэрны як Volkswagen, Daimler, BMW i Bosch. У рамках экспэрымэнту 10 малп былі зачыненыя ў шчыльным памяшканьні, дзе чатыры гадзіны ўдыхалі выхлапныя газы аўтамабіля VW Beetle. Каб жывёлы паводзілі сябе спакойна, працаўнікі лябараторыі ўключалі ім мульцікі. Экспэрымэнт павінен быў аспрэчыць рашэньне Сусьветнай арганізацыі здароўя з 2012 году, якая прызнала выхлапныя газы з рухавіка Diesel канцэрагеннымі.
Канцэрны VW, BMW i Daimler заявілі, што яны ня ведаюць пра падрабязнасьці экспэрымэнту. Яна асудзілі экспэрымэнты на жывёлах і назвалі іх неэтычнымі.
Нямецкія канцэрны аспрэчваюць, што тэставалі шкоднасьць выхлапных газаў на малпах. Пра тое, што канцэрны фінансавалі такія экспэрымэнты, напісала амэрыканская газэта «The New York Times». Фірмы аспрэчваюць гэтую інфармацыю, а Volkswagen пагражае, што падасьць на газэту ў суд.
Дасьледаваньні на малпах у 2014 годзе нібыта фінансавалі такія канцэрны як Volkswagen, Daimler, BMW i Bosch. У рамках экспэрымэнту 10 малп былі зачыненыя ў шчыльным памяшканьні, дзе чатыры гадзіны ўдыхалі выхлапныя газы аўтамабіля VW Beetle. Каб жывёлы паводзілі сябе спакойна, працаўнікі лябараторыі ўключалі ім мульцікі. Экспэрымэнт павінен быў аспрэчыць рашэньне Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя з 2012 году, якая прызнала выхлапныя газы з дызэльнага рухавіка канцэрагеннымі.
Канцэрны VW, BMW i Daimler заявілі, што яны ня ведаюць пра падрабязнасьці экспэрымэнту. Яны асудзілі экспэрымэнты на жывёлах і назвалі іх неэтычнымі.
ав