Эўракамісія падала пазоў супраць Польшчы за невыкананьне дырэктывы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.01.2018 20:17
Прапанаваная сума штрафу складае 87 тыс. эўра за дзень пратэрміноўкі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Эўрапейская камісія падала пазоў супраць Польшчы за тое, што яна не ўкараніла ў сябе эўрапейскай дырэктывы аб аўтарскіх правах. Камісія зьвярнулася ў Суд Эўразьвязу з заклікам аштрафаваць Варшаву – сума штрафу складае 87 тыс. эўра за дзень пратэрміноўкі.
Штраф будзе налічвацца з моманту аб'явы судовага прысуду аб невыкананьні дырэктывы да дня яе прыняцьця ў поўным абʼёме.
Эўрапейская камісія вырашыла накіраваць пазоў у суд, нягледзячы на запэўніваньні з боку Польшчы аб тым, што дырэктыва ЭЗ будзе выкананая й што ўжо гатовы адпаведны законапраект.
Эўрапейскі суд разглядае пазовы на працягу 1,5-2 гадоў. Варшава пазьбегне фінансавага пакараньня, калі пасьпее ўкараніць дырэктыву да абвяшчэньня прысуду.

вс