Logo Polskiego Radia
Print

Пяскоў распавёў пра сустрэчы Парашэнкі й Пуціна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2018 17:32
Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны падтрымліваюць кантакты, у прыватнасьці, праводзяць сустрэчы.
youtube.com/screen

Кантакты прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі й прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна маюць месца, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзьмітрый Пяскоў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і яго ўкраінскі калега Пётр Парашэнка падтрымліваюць кантакты, у прыватнасьці, праводзяць сустрэчы. Пра гэта распавёў прэс-сакратар расейскага лідара Дзьмітрый Пяскоў у эфіры тэлеканалу «Россия-1» у нядзелю, 21 студзеня.

«Такія сустрэчы маюць месца, пра якія мы не паведамляем», – пацьвердзіў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

СМІ зьвяртаюць увагу на тое, што Парашэнка не паціснуў рукі Пуціну перад пачаткам пасяджэньня ў нармандзкага фармаце ў Бэрліне, якое адбылося ў кастрычніку 2016 году.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт