Расейскія лёгкаатлеты масава захварэлі, даведаўшыся пра допінг-кантроль
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.01.2018 10:34
Тры з паловай дзясятка ўдзельнікаў зьняліся са спаборніцтваў у Іркуцку пасьля прыезду допінг-афіцэраў.
Photo: pixabay.com/CC0
Расейскія лёгкаатлеты масава захварэлі, даведаўшыся пра допінг-кантроль
Тры з паловай дзясятка ўдзельнікаў зьняліся са спаборніцтваў у Іркуцку пасьля прыезду допінг-афіцэраў.
Гісторыя адбылася 13-14 студзеня ў Іркуцку, на чэмпіянаце і першынстве Сібірскай фэдэральнай акругі па лёгкай атлетыцы ў памяшканьні. На спаборніцтвы ў Іркуцку раптам наляцеў допінг-кантроль з Расейскага антыдопінгавага агенцтва. У выніку больш за 30 спартоўцаў не прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Частка заявіла аб тым, што раптоўна захварэла, частка ўвогуле не зьявілася. Тым самым яны пазьбегнулі нечаканай праверкі на допінг.
Спартовы партал "Чэмпіянат" піша, што аналягічны выпадак меў месца ў пачатку года ў Арэнбурзе, на чэмпіянаце Расеі па бегу на адну мілю. Тады пасьля інфармацыі аб плянаваных допінг-тэстах са спаборніцтваў зьнялася амаль палова спартсмэнаў. Усерасейская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі заявіла аб праверцы, але так і не паведаміла пра яе вынікі.

ав