Саудыйкі ўпершыню маглі паглядзець матч на стадыёне
Каралеўства адмяніла адну з кансэрватыўных нормаў, якія абмяжоўваюць правы тамтэйшых жанчын.
Жанчыны ў Саудаўскай Арабіі ўпершыню ў гісторыі краіны маглі паглядзець футбольны матч на стадыёне ў Джыда. Каралеўства адмяніла адну з найбольш кансэрватыўных нормаў, якія абмяжоўваюць правы тамтэйшых жанчын.
Жанчыны, якія прыйшлі на матч, маглі скарыстацца сэктарам, прызначаным для сем'яў. Для тых, якія цікавяцца футболам, гэта істотная зьмена, паколькі да гэтай пары яны маглі глядзець матчы толькі па тэлевізары.
„Мы шчасьлівыя. Да гэтай пары, каб паглядзець матч на стадыёне, мы былі прымушаны ехаць за мяжу”, - кажа адна зь іх.
Нагадаем, у мінулым годзе, пасьля амаль 30 гадоў саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем.
Тым ня менш, па-ранейшаму жанчыны ў Саудаўскай Арабіі ня могуць бяз згоды мужа або брата самастойна адкрыць банкаўскі рахунак, ехаць за мяжу або атрымаць пашпарт.
аз
Жанчыны ў Саудаўскай Арабіі ўпершыню ў гісторыі краіны маглі паглядзець футбольны матч на стадыёне ў Джыда. Каралеўства адмяніла адну з найбольш кансэрватыўных нормаў, якія абмяжоўваюць правы жанчын.
Жанчыны, якія прыйшлі на матч, маглі скарыстацца сэктарам, прызначаным для сем'яў. Для тых, якія цікавяцца футболам, гэта істотная зьмена, паколькі да гэтай пары яны маглі глядзець матчы толькі па тэлевізары.
„Мы шчасьлівыя. Да гэтай пары, каб паглядзець матч на стадыёне, мы былі прымушаныя ехаць за мяжу”, - кажа адна зь іх.
Нагадаем, у мінулым годзе, пасьля амаль 30 гадоў, саудаўскія жанчыны атрымалі права кіраваць аўтамабілем.
Тым ня менш, па-ранейшаму жанчыны ў Саудаўскай Арабіі ня могуць бяз згоды мужа або брата самастойна адкрыць банкаўскі рахунак, ехаць за мяжу або атрымаць пашпарт.
аз