Выбух ля станцыі мэтро ў Стакгольме
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.01.2018 13:43
                    
                    Параненыя былі дзьве асобы. Адна зь іх - сур’ёзна.
                
                         PAP/EPA/Henrik Montgomery
 PAP/EPA/Henrik Montgomery
                     
Выбух ля станцыі мэтро ў Стакгольме
Параненыя былі дзьве асобы. Адна зь іх - сур’ёзна.
Дзьве асобы былі параненыя ў выніку выбуху на станцыі мэтро ў прыгарадзе Стакгольма. Стан адной зь іх сур'ёзны.
Паводле паліцыі, выбух адбыўся некалькі хвілін пасьля 11:00 раніцы, калі 60-гадовы мужчына падняў з зямлі неапазнаны прадмет, які ляжаў на тратуары каля ўваходу ў станцыю мэтро. 
„Сур'ёзна паранены мужчына быў дастаўлены ў бальніцу. Жанчына, якая была ў яго кампаніі, лёгка параненая”, - паведамілі прадстаўнікі паліцыі ў Стакгольме.
Паводле некаторых швэдзкіх СМІ, якія спасылаюцца на сьведкаў, прадметам якіх выбухнуў, магла быць ручная граната. Пакуль паліцыя не пацьвярджае гэтай інфармацыі.
аз