Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на коптаў у Каіры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.12.2017 15:01
                    
                                 
                
                
                    Паводле агенцтва AFP, у нападзе загінулі 9, а паводле агенцтва Reuter - 11 чалавек. 
                
                
                    
                         Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на коптаў у Каіры.PAP/EPA/KHALED ELFIQI
Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на коптаў у Каіры.PAP/EPA/KHALED ELFIQI
                     
                
                
                
               
                
                          
Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на коптаў у Каіры
Паводле агенцтва AFP, у нападзе загінулі 9, а паводле агенцтва Reuter - 11 чалавек. 
Тэрарыстычнага арганізацыя Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на вернікаў Копцкай царквы ў адным з раёнаў Каіра. Паводле агенцтва AFP, у нападзе загінулі 9, а паводле агенцтва Reuter 11 чалавек. 
Тэрарыст спачатку напаў на краму, а затым беспасьпяхова спрабаваў уварвацца ў копцкую царкву, дзе працягвалася імша.
Эгіпецкая паліцыя затрымала нападніка. Паводле функцыянэраў мужчына ўжо раней удзельнічаў у падобных нападах.
Сёлета гэта чарговы тэракт супраць эгіпецкіх хрысьціянаў.
аз
Тэрарыстычная арганізацыя Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад на вернікаў Копцкай царквы ў адным з раёнаў Каіра. Паводле агенцтва AFP, у нападзе загінулі 9, а паводле агенцтва Reuter - 11 чалавек. 
Тэрарыст спачатку напаў на краму, а затым беспасьпяхова спрабаваў уварвацца ў копцкую царкву, дзе працягвалася богаслужэньне.
Эгіпецкая паліцыя затрымала нападніка. Паводле функцыянэраў, мужчына ўжо раней удзельнічаў у падобных нападах.
Сёлета гэта чарговы тэракт супраць эгіпецкіх хрысьціянаў.
аз