Былыя баявікі Ісламскай дзяржавы могуць уяўляць пагрозу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.12.2017 16:09
                    
                                 
                
                
                    У шэрагах ДАІШ шмат іншаземцаў, а сярод іх на першым месцы - грамадзяне Расеі. 
                
                
                    
                         Photo: Keith Bacongco/Flickr
Photo: Keith Bacongco/Flickr
                     
                
                
                
               
                
                         Выданьне «Dziennik Gazeta Prawna» піша пра добраахвотнікаў, якія змагаюцца ў шэрагах Ісламскай дзяржавы (па-арабску ДАІШ). Бальшыня з іх – гэта іракійцы і сырыйцы. Аднак сярод іншаземцаў на першым месцы знаходзяцца грамадзяне Расеі. Вайна з ДАІШ набліжаецца да канца, а вяртаньне баявікоў у свае дамы можа выклікаць рост пагрозы тэрарызму ў іх родных краінах.
Выданьне нагадвае, што 15 сьнежня ФСБ Расеі паведаміла пра затрыманьне шасьці чалавек, якія рыхтавалі замах на храм у Пецярбургу. За дапамогу ў арыштаваньні тэрарыстаў прэзыдэнт Уладзімір Пуцін асабіста падзякаваў амэрыканцам, у тым ліку прэзыдэнту Дональду Трампу. Калі б замах не ўдалося прадухіліць, то гэта быў бы ўжо ня першы тэракт, праведзены прыхільнікамі ДАІШ на тэрыторыі Расеі. Шмат тэрарыстаў, якія змагаюцца ў Ісламскай дзяржаве, паходзіць з Чачні, а таксама з Грузіі. Расейскамоўныя добраахвотнікі прабіраюцца на сырыйска-ірацкае памежжа праз Азэрбайджан і Турцыю. ДАІШ вярбуе праз сацсеткі ня толькі добраахвотнікаў, якія жадаюць змагацца на фронце, але таксама кандыдатаў у тэрарысты-сьмяротнікі. Частка змагароў вяртаецца на Айчыну. Ацэньваецца, што ў Расею вярнулася ўжо каля 400 баявікоў ДАІШ. Некаторыя расчараваліся джыхадам, выбіраюць нармальнае жыцьцё, але іншыя ўсё яшчэ зьяўляецца пагрозай. Былі ўжо выпадкі, калі асобы, якія паходзілі з краін былога СССР, ладзілі тэрарыстычныя атакі ў заходніх дзяржавах.
У сваю чаргу Расея завярае, што яна кантралюе сытуацыю. За змаганьне ў рамках Ісламскай дзяржавы пагражае шматгадовая турма, а расейскія службы здолеюць усіх злавіць, – мяркуе экспэрт па пытаньнях тэрарызму Дзяніс Сакалоў. Тым ня менш, рызыка застаецца. А чым бліжэй чэмпіянату сьвету па футболе, тым больш інтэнсіўна расейскія ўлады будуць пераконваць, што Расея – бясьпечная краіна.
Dziennik Gazeta Prawna/нг