Вярхоўны суд Аргентыны адмяняе заняткі рэлігіі ў школах
Судзьдзі лічаць, што заняткі рэлігіі парушаюць сьвецкі характар школы.
Вярхоўны суд Аргентыны загадаў уладам правінцыі Сальта на поўначы краіны адмовіцца ад заняткаў рэлігіі ў дзяржаўных школах і забараніў пытацца ў бацькоў пра веравызнаньне іхных дзяцей. Паводле судзьдзяў, выкладаньне рэлігіі ў дзяржаўных школах зьяўляецца неканстытуцыйным, паколькі школа павінна мець сьвецкі характар. Апрача таго, бацькі не павінны інфармаваць пра тое, ці будуць іх дзеці ўдзельнічаць у такіх занятках, ці не, паколькі гэта дыскрымінуе астатніх вучняў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Вярхоўны суд Аргентыны разгледзеў скаргу бацькоў з правінцыі Сальта, якія паскардзіліся на прыняты ў 2008 годзе Закон аб адукацыі. Паводле іх, закон, які ўвёў заняткі рэлігіі ў школы й малітву перад пачаткам урокаў, пярэчыць Канстытуцыі краіны.
Група бацькоў паскардзілася ў суд у 2010 годзе. І хоць суд першай інстанцыі, а пазьней таксама галоўны суд правінцыі не падтрымалі іх скаргі, то пазоўнікі не паддаліся й зьвярнуліся ў Вышэйшы суд Аргентыны.
Міністар адукацыі правінцыі абараняў рэлігію ў школах, сьцьвярджаючы, што гэтага хацела большасьць бацькоў, а малітвы перад заняткамі ня мелі абавязковага характару.
Паводле пракуратуры, якая была бокам спрэчкі, дэклярацыя веры спрыяе „сэгрэгацыі вучняў і замацаваньню забабонаў у дачыненьні да рэлігійных меншасьцяў”. Пракуратура лічыць, што дзяржаўная школа павінна выхоўваць дзяцей у „духу разнастайнасьці й рэлігійнага плюралізму”, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз
Вярхоўны суд Аргентыны загадаў уладам правінцыі Сальта на поўначы краіны адмовіцца ад заняткаў рэлігіі ў дзяржаўных школах і забараніў пытацца ў бацькоў пра веравызнаньне іхных дзяцей.
Паводле судзьдзяў, выкладаньне рэлігіі ў дзяржаўных школах зьяўляецца неканстытуцыйным, паколькі школа павінна мець сьвецкі характар. Апрача таго, бацькі не павінны інфармаваць пра тое, ці будуць іх дзеці ўдзельнічаць у такіх занятках, ці не, паколькі гэта дыскрымінуе астатніх вучняў, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.