У Расеі «Радыё Свабода» й «Голас Амэрыкі» сталі замежнымі агентамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.12.2017 12:35
                    
                                 
                
                
                    Сродкам масавай інфармацыі, прызнаным замежнымі агентамі, будзе закрыты доступ у Дзяржаўную думу.
                
                
                    
                         Лягатып Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабодаcommons.wikimedia.org/Petr Kadlec/CC BY-SA 3.0
Лягатып Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабодаcommons.wikimedia.org/Petr Kadlec/CC BY-SA 3.0 
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар замежных агентаў дзевяць сродкаў масавай інфармацыі. Сярод новых замежных агентаў – «Радыё Свабода» й «Голас Амэрыкі».
Акрамя таго, у сьпіс трапілі сем праектаў «Радыё Свабода»: «Настоящее время», «Сибирь.Реалии», «Кавказ.Реалии», Татара-башкірская служба «Радыё Свабода», «Idel.Реалии», «Фактограф» і «Крым.Реалии».
Гэта першыя СМІ, якія ведамства юстыцыі назвала замежнымі агентамі. Нагадаем, адпаведны закон прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў у канцы лістапада.
Сродкам масавай інфармацыі, прызнаным замежнымі агентамі, будзе закрыты доступ у Дзяржаўную думу.
Як паведамлялася ў канцы лістапада, журналістаў расейскага тэлеканала RT (ранейшая назва Russia Today) пазбавілі акрэдытацыі пры Кангрэсе ЗША з-за таго, што ён зарэгістраваны ў якасьці замежнага агента. Пасьля гэтага прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў сказаў, што на пазбаўленьне акрэдытацыі варта спадзявацца «даволі эмацыйнага» адказу парлямэнту Расеі.
вс