Украінцы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Галадамору
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        25.11.2017 14:17
                    
                    Урачыстасьці праходзяць ля помніка ахвярам Галадамору ў Кіеве.
                
                         Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год.By А. Вінербергер - Центральний державний кінофотофоноархів України імені Г. С. Пшеничного. Oд. обл. 5136 (photo 119) [1], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17466593
Ахвяры голаду. Харкаўшчына, 1933 год.By А. Вінербергер - Центральний державний кінофотофоноархів України імені Г. С. Пшеничного. Oд. обл. 5136 (photo 119) [1], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17466593
                     
Украінцы ўшаноўваюць памяць ахвяраў Галадамору
Урачыстасьці праходзяць ля помніка ахвярам Галадамору ў Кіеве.
Сёньня Ўкраіна адзначае 84-ю гадавіну Галадамору. У 1930-я гады камуністы мэтанакіравана давялі да сьмерці ад голаду мільёны жыхароў Украіны.
Урачыстасьці праходзяць ля помніка ахвярам Галадамору ў Кіеве. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Украіны, у прыватнасьці прэзыдэнт Пётр Парашэнка, а таксама амбасадар Польшчы Ян Пекла. 
За ахвяраў савецкага злачынства моляцца вернікі розных абрадаў. 
Украінскай традыцыяй зьяўляюцца таксама сьвечкі ў вокнах у знак памяці аб ахвярах Галадамору.
У 1932-1933 гадах савецкія ўлады давялі да штучнага голаду, якога ахвярамі сталі, паводле розных ацэнак, ад 2 да 7 мільёнаў украінцаў.
У 2006 годзе ўкраінскі парлямэнт прызнаў Галадамор генацыдам. Падобную заяву па гэтай справе прыняў таксама польскі парлямэнт. 
аз
 Сёньня Ўкраіна адзначае 84-ю гадавіну Галадамору. У 1930-я гады камуністы мэтанакіравана давялі да сьмерці ад голаду мільёны жыхароў Украіны.
Урачыстасьці праходзяць ля помніка ахвярам Галадамору ў Кіеве. У іх прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Украіны, у прыватнасьці прэзыдэнт Пётр Парашэнка, а таксама амбасадар Польшчы Ян Пекла. 
За ахвяраў савецкага злачынства моляцца вернікі розных абрадаў. Украінскай традыцыяй зьяўляюцца таксама сьвечкі ў вокнах у знак памяці аб ахвярах Галадамору.