Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп не жадае стаць Чалавекам году паводле „Time”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.11.2017 16:16
Прэзыдэнт выявіў, што гэта яму прапанавалі журналісты ўзамен за інтэрвію й фотасэсію.
Дональд Трамп. Trump speaking at the Conservative Political Action Conference in 2011Дональд Трамп. Trump speaking at the Conservative Political Action Conference in 2011By Gage Skidmore from Peoria, AZ, United States of America - Donald Trump, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46772937

Дональд Трамп не жадае стаць Чалавекам году паводле „Time”
Прэзыдэнт выявіў, што гэта яму прапанавалі журналісты ўзамен за інтэрвію й фотасэсію.
Дональд Трамп не жадае стаць Чалавекам году паводле прэстыжнага часопіса „Time”. Гэтую ўзнагароду прэзыдэнт ЗША атрымаў ужо ў мінулым годзе, калі нечакана выйгралі гонку за пасаду ў Белым доме.
У пятніцу паявіліся першыя неафіцыйныя паведамленьні, што „Time” можа паўторна прызнаць гэты тытул амэрыканскаму прэзыдэнту. Канчатковае рашэньне па гэтай справе павінна быць агучанае 6 сьнежня.
Аднак некалькі гадзінаў таму ў Твітэры амэрыканскі лідар паінфармаваў, што журналісты „Time” далі яму зразумець, што атрымае тытул узамен за інтэрвію й фотасэсію. Дональд Трамп адказаў, што, на яго думку, гэта не зьяўляецца добрым рашэньнем.
Прадстаўнікі часопіса заявілі, што ня будуць камэнтаваць справы да абвяшчэньня прозьвішча сёлетняга пераможцы. Тым ня менш яны прызналі, што раней зьвярталіся да Дональда Трампа з просьбай аб фотасэсіі.
Тытул „Чалавек году” паводле тыднёвіка „Time” ўручаецца з 1927 году. Яго атрымліваюць асобы або групы людзей, якія ў мінулым годзе аказалі найбольшы, як станоўчы, так і адмоўны ўплыў на сусьветныя падзеі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт