У пятніцу ў Зімбабвэ будзе новы прэзыдэнт
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.11.2017 14:02
Эмэрсон Мнангагва да лістапада бягучага году займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта краіны.
У пятніцу ў Зімбабвэ будзе новы прэзыдэнт.PAP/EPA/AARON UFUMELI
У пятніцу ў Зімбабвэ будзе новы прэзыдэнт
Эмэрсон Мнангагва да лістапада бягучага году займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта краіны.
У пятніцу Эмэрсан Мнангагва прыме прэзыдэнцкую прысягу, паведамілі дзяржаўныя СМІ ў Зімбабвэ.
75-гадовы палітык быў верным саюзьнікам экс-прэзыдэнта Робэрта Мугабэ яшчэ з часоў крывавай вайны за незалежнасьць у 70-х гадах мінулага стагодзьдзя.
На працягу 20 гадоў ён выконваў розныя дзяржаўныя функцыі, у тым ліку кіраўніка ведамстваў юстыцыі, фінансаў і замежных спраў. З 2014 году Мнангагва займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта краіны да часу, калі ў лістападзе бягучага году Мугабэ абвінаваціў яго ў „змове супраць ураду” й звольніў, а на яго месца прызначыў сваю жонку.
Гэта выклікала палітычны крызыс у краіне і ў выніку прымусіла 93-гадовага Робэрта Мугабэ падаць у адстаўку з пасады прэзыдэнта.
Робэрт Мугабэ займаў пасаду прэзыдэнта Зімбабвэ з 1980 году, то бок 37 гадоў.
аз