Logo Polskiego Radia
Print

Украіна гатовая абмяняцца палоннымі з прарасейскімі сэпаратыстамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2017 14:04
Кіеў аднак паставіў умову: абмен ня будзе тычыцца цяжкіх злачынцаў, якія сядзяць ва ўкраінскіх турмах.
Прэзыдэнт Расеі размаўляе з лідарамі ЛНР і ДНР.Прэзыдэнт Расеі размаўляе з лідарамі ЛНР і ДНР.PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Украіна гатовая абмяняцца палоннымі з прарасейскімі сэпаратыстамі з Данбасу. Кіеў аднак паставіў умову: абмен ня будзе тычыцца цяжкіх злачынцаў, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх турмах. Пра гэта паінфармавала прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай камісіі па справах Данбасу Ірына Герашчанка. Украінскія ўлады пераконваюць, што сэпаратысты ўжо больш за год блякуюць абмен палоннымі.
Ірына Герашчанка заявіла, што Ўкраіна ўжо шмат месяцаў гатовая да абмену вязьнямі. Аднак улады не пагаджаюцца выдаць сэпаратыстам асоб, якія, згодна з менскім пагадненьнем, не кваліфікуюцца да абмену. Паводле Герашчанкі, сэпаратысты патрабуюць вызваленьня, між іншым, функцыянэраў аддзелаў спэцыяльнай міліцыі “Беркут”, падазраваных у забойствах пратэстоўцаў на Майдане. Паводле Герашчанкі, патрабаваньні сэпаратыстаў зьяўляюцца шантажом.
Учора пра працэс абмену палоннымі з сэпаратыстамі размаўляў Уладзімір Пуцін. Паводле прэс-службы расейскага прэзыдэнта, сэпаратысты згадзіліся абмяняць палонных. У іх турмах знаходзіцца 152 украінцы – мірныя жыхары і вайскоўцы.

Пра гэта паінфармавала прадстаўніца Ўкраіны ў менскай трохбаковай камісіі па справах Данбасу Ірына Герашчанка. Украінскія ўлады пераконваюць, што сэпаратысты ўжо больш за год блякуюць абмен палоннымі.

Ірына Герашчанка заявіла, што Ўкраіна ўжо шмат месяцаў гатовая да абмену вязьнямі. Аднак улады не пагаджаюцца выдаць сэпаратыстам асоб, якія, згодна з менскім пагадненьнем, не кваліфікуюцца да абмену.

Паводле Герашчанкі, сэпаратысты патрабуюць вызваленьня, між іншым, функцыянэраў аддзелаў спэцыяльнай міліцыі “Беркут”, падазраваных у забойствах пратэстоўцаў на Майдане. Паводле Герашчанкі, патрабаваньні сэпаратыстаў зьяўляюцца шантажом.

Учора пра працэс абмену палоннымі з сэпаратыстамі размаўляў Уладзімір Пуцін. Паводле прэс-службы расейскага прэзыдэнта, сэпаратысты згадзіліся абмяняць палонных. У іх турмах знаходзіцца 152 украінцы – мірныя жыхары і вайскоўцы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт