У Марыупалі дэмантавалі помнік гарадам-героям (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.11.2017 19:32
Пэнсіянэры прыйшлі да высновы, што тут зьбіраюцца ставіць помнік Пятлюры, што й прывяло да скандалу.
фота: www.0629.com.ua
У Марыупалі ўзьнік скандал пасьля таго, як муніцыпальныя службы дэмантавалі помнік з назвамі, сьцягамі й гербамі гарадоў-герояў, які адкрываў сабой Алею гарадоў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамляе мясцовы сайт 0629.
Пэнсіянэры прыйшлі да высновы, што тут зьбіраюцца ставіць помнік Пятлюры, што й прывяло да скандалу.
На месцы прысутнічаў старшыня Левабярэжная раённай адміністрацыі Марыупаля Віктар Ачарэцін, які кантраляваў працэс дэмантажу. Ён паспрабаваў растлумачыць, што канструкцыя даўно праржавела і ўяўляе пагрозу для пешаходаў.
Але дыялёгу не атрымалася. Некаторыя жыхары пагражалі забойствам Віктару Ачарэціну ў выпадку дэмантажу помніка. Пагрозы сыпаліся таксама ў адрас журналістаў і работнікаў камунальнага прадпрыемства.
вс
відэаролік спрэчкі мясцовых жыхароў з чыноўнікам можна ўбачыць тут