Дзярждума прыняла закон, які дазваляе прызнаваць СМІ замежнымі агентамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.11.2017 15:10
                    
                                 
                
                
                    Закон прынялі пасьля таго, як Вашынгтон прымусіў тэлебачаньне RT зарэгістравацца замежным агентам у ЗША. 
                
                
                    
                         Галасаваньне ў Дзяржаўнай думеPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
Галасаваньне ў Дзяржаўнай думеPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
                     
                
                
                
               
                
                         15 лістапада дэпутаты Дзяржаўнай думы прынялі ў трэцім чытаньні законапраект, які дазваляе прызнаваць замежныя СМІ замежнымі агентамі. Дакумэнт падтрымалі ўсе 414 прысутных на пасяджэньні дэпутатаў.
Закон дазваляе Міністэрству юстыцыі прызнаваць замежныя СМІ замежнымі агентамі. Для гэтага СМІ павінен знаходзіцца за межамі Расеі й атрымліваць фінансаваньне з замежных крыніц.
Расейскі закон быў падрыхтаваны пасьля таго, як тэлебачаньне RT (яго амэрыканскае прадстаўніцтва) пад ціскам Вашынгтону зарэгістравалася ў статусе замежнага агента ў ЗША. Прадстаўнікі RT і дэпутаты Дзярждумы назвалі гэта абмежаваньнем свабоды слова.
Замежным СМІ, прызнаным у Расеі замежнымі агентамі, можа пагражаць крымінальная адказнасьць за адмову выконваць абавязкі, якія накладае гэты статус.
Цяпер законапраект павінен быць разгледжаны Саветам Фэдэрацыі, а пасьля зацьвярджэньня – адпраўлены на подпіс прэзыдэнту.
вс