Прэм'ер Гішпаніі заклікаў гішпанскіх прадпрымальнікаў не пакідаць Каталёнію
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        12.11.2017 15:07
                    
                                 
                
                
                    У сувязі зь няўпэўненасьцю ў заўтрашнім дню сотні прадпрымальнікаў зачынілі свае каталёнскія філіялы.
                
                
                    
                         Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна РахойPAP/EPA/MARTA PEREZ
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна РахойPAP/EPA/MARTA PEREZ
                     
                
                
                
               
                
                         Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заклікаў гішпанскіх прадпрымальнікаў не пакідаць Каталёнію й не пераносіць сваіх фірмаў з гэтага рэгіёну ў іншыя.
Марыяна Рахой упершыню наведаў тэрыторыю аўтаноміі пасьля таго, як кантроль над ёй перайшоў у рукі Мадрыда.
У сувязі зь няўпэўненасьцю ў тым, як будзе разьвівацца сытуацыя ў будучыні, сотні прадпрымальнікаў зачынілі свае каталёнскія філіялы. Заявы аб пераносе прадпрымальніцкай дзейнасьці ў іншую частку Гішпаніі падалі больш за 2400 фірмаў.
Нагадаем, цэнтральныя ўлады Гішпаніі прыпынілі аўтаномію Каталёніі ў адказ на правядзеньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці й заяву лідара каталёнскага ўрада Карлеса Пучдэмона аб аддзяленьні рэгіёну ад Гішпаніі.
Урад Каталёніі быў распушчаны Мадрыдам, а новыя мясцовыя выбары прызначаныя на 21 сьнежня.
Карлес Пучдэмон і чатыры члены яго кабінэта, аб’яўленыя Гішпаніяй у эўрапейскі пошук, знаходзяцца ў Бэльгіі. Пракуратура Гішпаніі абвінаваціла іх у бунце, процідзеяньні ўладзе й растраце дзяржаўнай маёмасьці. За гэта абвінавачаным можа пагражаць да 30 гадоў пазбаўленьня свабоды.
вс