Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія ВПС перахапілі расейскія бамбавікі ў Японскім моры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2017 18:39
Зьнішчальнікі падняліся на перахоп расейскіх Ту-95, якія наблізіліся да авіяносца «Рональд Рэйган».
Бамбавік Ту-95 у суправаджэньні зьнішчальніка МіГ-29 ВПС РасеіБамбавік Ту-95 у суправаджэньні зьнішчальніка МіГ-29 ВПС Расеіcommons.wikimedia.org/Sergey Kustov/CC BY-SA 3.0 CC

Амэрыканскія зьнішчальнікі F/A-18 падняліся па трывозе на перахоп і суправаджэньне двух расейскіх бамбавікоў Ту-95, якія наблізіліся да амэрыканскага авіяносца «Рональд Рэйган».

Інцыдэнт адбыўся ў водах Японскага мора. Расейскія бамбавікі праляцелі прыблізна ў 80 мілях (каля 128 км) ад авіяносца.

У Мінабароны РФ паведамілі, што зьнішчальнікі ВПС ЗША й Японіі суправаджалі расейскія Ту-95МС падчас палётаў над нэйтральнымі водамі Японскага мора й Ціхага акіяну.

паводле корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт