Logo Polskiego Radia
Print

У Ціхім акіяне выратавалі жанчын, якія пяць месяцаў дрэйфавалі на вадзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 14:45
Ад галоднай сьмерці жыхарак горада Ганалулу і двух іх сабак выратавалі запасы круп і макарон.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Ціхім акіяне выратавалі жанчын, якія пяць месяцаў дрэйфавалі на вадзе
Амэрыканскі дэсантны карабель «Эшланд» падняў дзьвюх жыхарак горада Ганалулу і двух іх сабак, якія знаходзіліся амаль паўгода на яхце са зламаным маторам у 900 мілях ад Японіі, паведамляе ABC News.
Джэніфэр Апэль і Таша Фуаба вырашылі адправіцца ў самастойнае падарожжа з Гаваны на Таіці ў траўні. Падчас шторму ў яхты зламаўся рухавік, а моцны вецер вынес судна ў адкрыты акіян. Шматлікія сыгналы аб дапамозе не даходзілі да берагоў, а паблізу доўга не было ніякіх караблёў.
Толькі праз пяць месяцаў на гарызонце паявілася амэрыканскае ваеннае судна, чыя каманда і прыйшла на дапамогу.
Па словах Апэль і Фуаба, ад галоднай сьмерці іх выратавалі запасы круп і макароны.

Lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт