Пётр Парашэнка прапануе адмяніць дэпутацкую недатыкальнасьць з 2020 года
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.10.2017 18:03
                    
                                 
                
                
                    Ён заклікаў дэпутатаў унесьці зьмены ў Канстытуцыю, якія адмяняюць дэпутацкую недатыкальнасьць.
                
                
                    
                         Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка (архіўны здымак)Photo: twitter.com/poroshenko
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка (архіўны здымак)Photo: twitter.com/poroshenko
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прапануе адмяніць дэпутацкую недатыкальнасьць з 2020 года. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы з пасланьнем у Вярхоўнай Радзе.
Паводле слоў Парашэнкі, ужо сёньня антыкарупцыйная сыстэма пабудаваная так, што ні ў каго з высокіх службовых асоб няма гарантыі беспакаранасьці.
«Ніхто нікому ніколі ня можа гарантаваць палітычны дах або прыкрыцьцё. Гэта ў поўнай меры тычыцца сяброў прэзыдэнта», – сказаў ён.
Парашэнка нагадаў, што Вярхоўная Рада ўстанавіла абсалютны рэкорд па выніковых галасаваньнях за пазбаўленьне дэпутацкай недатыкальнасьці.
Прэзыдэнт Украіны заклікаў дэпутатаў унесьці зьмены ў Канстытуцыю, якія адмяняюць дэпутацкую недатыкальнасьць.
вс