Logo Polskiego Radia
Print

Масква прыгразіла перагледзець адносіны з Анкарой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2017 16:11
Маскве не падабаецца рашэньне турэцкіх уладаў блякаваць парты на анэксаваным Крыме.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Масква прыгразіла ахаладзіць адносіны з Анкарой
Маскве не падабаецца рашэньне турэцкіх уладаў блякаваць парты на анэксаваным Крыме.
Расея папярэдзіла Турцыю аб магчымасьці пераацэнкі існуючых двухбаковых адносін. Паводле дэпутата Савета Фэдэрацыі (верхняй палаты расейскага парлямэнта) Франца Клінцэвіча, апошнія дзеяньні - Анкары ў дачыненьні да Масквы „не зьяўляюцца сяброўскімі”.
Расейскі палітык нагадаў, перш за ўсё, пра рашэньне турэцкіх уладаў блякаваць парты на анэксаваным Расеяй Крыме.
Франк Клінцэвіч, які зьяўляецца сустаршынём сэнацкага Камітэта па справах абароны й бясьпекі не выключае пераацэнкі бягучых расейска - турэцкія адносін.
Паводле яго, пахаладаньне адносін Вашынгтонам і аналягічная спроба ў адносінах з Масквой, гэта дэманстрацыя палітычнай незалежнасьці Турцыі на міжнароднай арэне.
Клінцэвіч папярэдзіў, што паводзіны турэцкіх уладаў могуць паставіць пад пагрозу бясьпеку сумесных дзеяньняў у дачыненьні да Сырыі.
Блякуючы доступ да партоў на Крыме Анкара пацьвярджае, што не прызнае расейскай анэксіі паўвыспы.
Нагадаем, пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны падчас нядаўняга візыту ў Кіеў заявіў прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
аз

Расея папярэдзіла Турцыю аб магчымасьці пераацэнкі існуючых двухбаковых адносін. Паводле дэпутата Савета Фэдэрацыі (верхняй палаты расейскага парлямэнта) Франца Клінцэвіча, апошнія дзеяньні Анкары ў дачыненьні да Масквы „не зьяўляюцца сяброўскімі”.

Расейскі палітык нагадаў, перш за ўсё, пра рашэньне турэцкіх уладаў блякаваць парты на анэксаваным Расеяй Крыме.

Франк Клінцэвіч, які зьяўляецца сустаршынём сэнацкага Камітэта па справах абароны й бясьпекі, не выключае пераацэнкі бягучых расейска-турэцкія адносін.
Паводле яго, пагаршэньне адносін з Вашынгтонам і аналягічная спроба ў адносінах з Масквой - гэта дэманстрацыя палітычнай незалежнасьці Турцыі на міжнароднай арэне.

Клінцэвіч папярэдзіў, што паводзіны турэцкіх уладаў могуць паставіць пад пагрозу бясьпеку сумесных дзеяньняў у дачыненьні да Сырыі.

Блякуючы доступ да партоў на Крыме Анкара пацьвярджае, што не прызнае расейскай анэксіі паўвыспы.

Нагадаем, пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны падчас нядаўняга візыту ў Кіеў заявіў прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт