Пуцін прыбыў зь візытам у Анкару на перамовы з Эрдаганам 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.09.2017 18:49
                    
                                 
                
                
                    У ходзе перамоў могуць быць прынятыя рашэньні адносна “канчатковага ўдару” па “Ісламскай дзяржаве”.
                
                
                    
                         Сустрэча Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна ў Крамлі 10 сакавіка 2017 годаwww.kremlin.ru
Сустрэча Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Ўладзіміра Пуціна ў Крамлі 10 сакавіка 2017 годаwww.kremlin.ru
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Расеі прыбыў зь візытам у Анкару. Падчас сустрэчы Ўладзіміра Пуціна й прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана галоўнымі тэмамі перамоў стануць пытаньні двухбаковай супрацы й крызысу ў Сырыі. Камэнтатары не выключаюць, што ў ходзе перамоў будуць прынятыя рашэньні адносна “канчатковага ўдару”, мэта якога – поўнае зьнішчэньне тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.
Сярод эканамічных пытаньняў у якасьці прыярытэтных аглядальнікі называюць будаўніцтва “Турэцкага газаправоду” й расейскай АЭС у Турцыі.
На днях паведамлялася, што пастаўкі зэнітных ракетных комплексаў  С-400 расейскай вытворчасьці ў Турцыю пачнуцца на працягу двух гадоў. У ліпені стала вядома, што Расея й Турцыя дасягнулі дамоўленасьці па ЗРК С-400. Выніковы кошт зьдзелкі павінен скласьці 2,5 млрд даляраў. Чакаецца, што Расея накіруе ў Турцыю два дывізіёны С-400, яшчэ два дывізіёны будуць вырабленыя ў Турцыі.  
вс