Сырыец абвінавачаны швэдамі ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.09.2017 16:16
                    
                                 
                
                
                    Былы жаўнер сырыйскай арміі ўцёк з радзімы й прыбыў у Швэцыю ў ліпені 2015 года. 
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Былы жаўнер сырыйскай арміі, 32-гадовы жыхар Стакгольма, абвінавачаны ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў у Сырыі. Паводле швэдзкай пракуратуры, ён зьдзейсьніў злачынствы ў студзені 2014 года ў раёне аэрапорту Дамаска. Доказам зьяўляюцца фота- ды відэаздымкі экс-жаўнера на фоне забітых людзей. 
Сырыец на допыце пацьвердзіў, што на здымках гэта ён, аднак заявіў, што не забіваў людзей, а толькі пазіраваў на фоне трупаў для матэрыялаў прапагандысцкага характару.
Мужчына ўцёк з Сырыі й прыбыў у Швэцыю ў ліпені 2015 года. Пра мінулае былога жаўнера праваахоўным органам Швэцыі стала  вядома ад яго знаёмых, якія выпадкова ўбачылі мужчыну на здымках.
Працэс сырыйцы пачнецца 18 верасьня.
Грамадзянская вайна ў Сырыі працягваецца з 2011 года.
вс