Японец сыграў хіт Despacito на двух калькулятарах (ВІДЭА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.09.2017 18:17
                    
                                 
                
                
                    Ролік пасьпеў сабраць за некалькі дзён амаль 200 тысяч праглядаў.
                
                
                    
                         youtube.com/screen
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Аўтар YouTube-канала Itʼs a small world зь Японіі апублікаваў відэа, у якім паказана, як ён выконвае сусьветны хіт Despacito Люіса Фонсі на двух калькулятарах. Ролік стаў вірусным, пасьпеўшы сабраць да гэтага моманту амаль 200 тысяч праглядаў.
У відэа аўтар выкарыстоўвае спэцыяльныя музычныя калькулятары, якія атрымалі папулярнасьць у краінах Азіі. Працуюць яны па прынцыпе сінтэзатара й могуць прайграваць да 20 розных гукаў.
Відэа можна ўбачыць тут.
корреспондент/вс