Гішпанія выдаляе карэйскіх дыпляматаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
01.09.2017 10:52
Гэта рэакцыя на апошнія ракетныя выпрабаваньні КНДР.
Foto: Cabalar/PAP/EPA
Гішпанскі МЗС запатрабаваў ад Паўночнай Карэі скараціць колькасьць сваіх дыпляматаў, што працуюць у краіне. Мадрыд прыняў рашэньне ў знак пратэсту супраць чарговых выпрабаваньняў балістычных ракет, праведзеных Пхеньянам.
«Ядзерная праграма Паўночнай Карэі ўяўляе сабой сурʼёзную пагрозу для міру ў рэгіёне і ва ўсім сьвеце», – гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Гішпаніі.
Гішпанскі бок папярэдзіў Паўночную Карэю, што працяг ядзернай праграмы «пагражае наступствамі для адносін паміж дзьвюма краінамі.»
Не паведамляецца, колькі паўночнакарэйскіх дыпляматаў павінны пакінуць Мадрыд.
ПР/юл