У Маскве прайшоў мітынг за свабоду інтэрнэту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.08.2017 18:27
                    
                                 
                
                
                    Адразу пасьля пачатку мітынгу былі затрыманыя дзяўчыны, якія разгарнулі вясёлкавыя сьцягі.
                
                
                    
                         Момант затрыманьня актывістакPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
Момант затрыманьня актывістакPAP/EPA/SERGEI ILNITSKY
                     
                
                
                
               
                
                         У Маскве прайшоў мітынг за свабоду інтэрнэту. Яго ўдзельнікі выступілі супраць цэнзуры й патрабавалі адмяніць артыкул 282 Крымінальнага кодэксу (распальваньне міжнацыянальнай варожасьці альбо нянавісьці).
Паводле СМІ, у акцыі прыняло ўдзел каля 2 тыс. чалавек, у сваю чаргу маскоўская паліцыя назвала лічбу ў 1 тыс. мітынгоўцаў.
Трэць удзельнікаў акцыі - прыхільнікі нацыяналістычных рухаў, астатнія - актывісты “Парнаса”, лібэртарыянцы, прыхільнікі Пірацкай партыі й Дэмакратычнага выбару.
Адразу пасьля пачатку мітынгу былі затрыманыя дзяўчыны, якія разгарнулі вясёлкавыя сьцягі. Усяго, паводле дадзеных актывістаў, затрымалі 11 чалавек.
вс