Logo Polskiego Radia
Print

У выніку паводак у Індыі, Нэпале і Банглядэшы загінула 175 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 16:17
У гэтай частцы сьвету мусонныя дажджы няспынна ідуць ужо чатыры дні.
PAP/EPA/SANJAY BAID

У выніку паводак у Індыі, Нэпале і Банглядэшы загінула прынамсі 175 чалавек. Паводле ўладаў гэтых краін, у Нэпале ахвярамі мусонных дажджоў сталі прынамсі 80 чалавек, у Індыі – 73, а ў Банглядэшы – 22.
Мусонныя дажджы няспынна ідуць ужо чатыры дні. Яны таксама сталі прычынай шматлікіх апоўзьняў зямлі. У Індыі неабходна было эвакуіраваць 215 тысяч чалавек, а ў Нэпале 21 тысячу. У горадзе Саураха, 80 км на поўдзень ад сталіцы Нэпалю Катманду, акружанымі вадой аказаліся 600 турыстаў, якія прыехалі ў нацыянальны парк Чытван. 300 з іх учора былі перавезеныя на сланах і трактарах у бліжэйшую мясцовасьць Баратпур. Сёньня адбываецца эвакуацыя астатніх.
Вада заліла сотні гектараў палёў. Нэпальскі Чырвоны крыж інфармуе, што на зьнішчаных тэрыторыях не хапае прадуктаў харчаваньня і прэснай вады, што можа выклікаць гуманітарны крызыс.
У паўночна-ўсходняй Індыі затрыманы рух цягнікоў, паколькі частка чыгуначных шляхоў апынулася пад вадой. У некалькіх штатах насельніцтва змагаецца з апоўзьнямі. У Банглядэшы для ўмацаваньня берагоў рэк накіраваныя жаўнеры.

Паводле ўладаў гэтых краін, у Нэпале ахвярамі мусонных дажджоў сталі прынамсі 80 чалавек, у Індыі – 73, а ў Банглядэшы – 22.

Мусонныя дажджы няспынна ідуць ужо чатыры дні. Яны таксама сталі прычынай шматлікіх апоўзьняў зямлі. У Індыі неабходна было эвакуіраваць 215 тысяч чалавек, а ў Нэпале 21 тысячу. У горадзе Саураха, 80 км на поўдзень ад сталіцы Нэпалю Катманду, акружанымі вадой аказаліся 600 турыстаў, якія прыехалі ў нацыянальны парк Чытван. 300 з іх учора былі перавезеныя на сланах і трактарах у бліжэйшую мясцовасьць Баратпур. Сёньня адбываецца эвакуацыя астатніх.

Вада заліла сотні гектараў палёў. Нэпальскі Чырвоны крыж інфармуе, што на зьнішчаных тэрыторыях не хапае прадуктаў харчаваньня і прэснай вады, што можа выклікаць гуманітарны крызыс.

У паўночна-ўсходняй Індыі затрыманы рух цягнікоў, паколькі частка чыгуначных шляхоў апынулася пад вадой. У некалькіх штатах насельніцтва змагаецца з апоўзьнямі. У Банглядэшы для ўмацаваньня берагоў рэк накіраваныя жаўнеры.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт