Мінабароны ЗША хоча перамоваў, Трамп – пагражае вайной
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.08.2017 16:43
Кіраўнікі Злучаных Штатаў адрасуюць Паўночнай Карэі супярэчлівыя заявы.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у атачэньні генэралаў. Фота паўночнакарэйскага інфармацыйнага агенцтва KCNA. EPA/KCNA SOUTH KOREA OUT EDITORIAL USE ONLY
«Мы сканцэнтруемся на дыпляматыі», – такую заяву ў пятніцу зрабіў міністар абароны ЗША ў сувязі з ростам напружаньня ў адносінах з Паўночнай Карэяй. «Ваенны сцэнар быў бы катастрафічны», – падкрэсьліў Джым Мэціс (Jim Mattis). Ён заявіў, што міжнародны крызыс, выкліканы ракетнымі выпрабаваньнямі Пхеньяну, будзе вырашаны выключна дыпляматычнымі сродкамі.
У гэты самы дзень прэзыдэнт ЗША выступіў з нашмат больш грознай заявай. «Вайсковае рашэньне поўнасьцю гатовае, мы ўзброеныя й гатовыя на той выпадак, калі Паўночная Карэя павядзе сябе неразважліва. Спадзяюся, Кім Чэн Ын выбярэ іншы шлях», – напісаў на сваім Твітары Дональд Трамп.
Прыгадаем, што ў аўторак Паўночная Карэя прыгразіла атакаваць ракетамі амэрыканскую вайсковую базу на высьпе Гуам у Ціхім акіяне. Так Пхэньян адрэагаваў на тое, што ААН узмацніла санкцыі супраць Паўночнай Карэі за чарговыя выпрабаваньні ракетнай зброі.
PAP/ап