Швэцыя: мядзьведзь забіў свайго апекуна
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.08.2017 16:01
Няшчасны выпадак адбыўся, калі малады мужчына прыбіраў вальер для драпежнікаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Швэцыя: мядзьведзь забіў свайго апекуна
Няшчасны выпадак адбыўся, калі малады мужчына прыбіраў вальер для драпежнікаў.
У зоалягічным парку ў Орса, у паўночнай Швэцыі мядзьведзь напаў на свайго апекуна. У выніку атрыманых раненьняў 19-гадовы супрацоўнік заапарку памёр.
Няшчасны выпадак адбыўся ў пятніцу, калі малады мужчына прыбіраў вальер для драпежнікаў. Сьведкам нападу была сям’я, якая наведвала заапарк і дапамагала апекуну выкладаць ежу для жывёлаў.
Пакуль не вядома, якім чынам мядзьведзь апынуўся ўнутры закрытага памяшканьня, дзе яго быць не павінна. Сям'і ўдалося ўцячы. Паводле дырэктара заапарку, такім чынам адбылося паколькі апякун, хутчэй за ўсё, спрабаваў адцягнуць увагу мядзьведзя.
Буры мядзьведзь, які напаў на маладога апекуна, нарадзіўся ў мінулым годзе ў заапарку ў Орса. Пасьля трагічнай падзеі працаўнікі заапарку былі прымушаныя яго забіць.
аз
У зоалягічным парку ў Орса ў паўночнай Швэцыі мядзьведзь напаў на свайго апекуна. У выніку атрыманых раненьняў 19-гадовы супрацоўнік заапарку памёр.
Няшчасны выпадак адбыўся ў пятніцу, калі малады мужчына прыбіраў вальер для драпежнікаў. Сьведкам нападу была сям’я, якая наведвала заапарк і дапамагала апекуну даваць ежу для жывёлаў.
Пакуль невядома, якім чынам мядзьведзь апынуўся ўнутры закрытага памяшканьня, дзе яго быць не павінна. Сям'і ўдалося ўцячы, бо, як мяркуе дырэктар заапарку, апякун зьвяра хутчэй за адцягнуў увагу мядзьведзя.
Буры мядзьведзь, які напаў на маладога апекуна, нарадзіўся ў мінулым годзе ў заапарку ў Орса. Пасьля трагічнай падзеі працаўнікі заапарку былі прымушаныя яго ўсыпіць.
аз