Logo Polskiego Radia
Print

Іран абвінаваціў ВМС ЗША ў правакацыі ў Пэрсідзкім заліве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 18:12
Тэгеран сьцьвярджае, што амэрыканскія караблі абстралялі адзінкі ВМС Ірана - другі раз цягам тыдня.
Авіяносец USS Nimitz ВМС ЗШААвіяносец USS Nimitz ВМС ЗШАcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Іранскія ваенныя абвінавацілі Ваенна-марскія сілы ЗША ў другой за тыдзень правакацыі ў Пэрсідзкім заліве.

Паводле Ірану, празь некалькі дзён пасьля таго, як караблі ВМС ЗША зьдзейсьнілі папераджальныя стрэлы ў напрамку іранскага судна, гэта зноў было зроблена з борту амэрыканскага авіяносца й іншага карабля.

Інцыдэнт адбыўся 28 ліпеня, калі з авіяносца кляса Nimitz і ваеннага карабля, які яго суправаджаў, былі зробленыя папераджальныя стрэлы ў напрамку іранскіх ракетных катараў, што патрулявалі тэрыторыю заліва побач з нафтавай плятформай. Іранскія матросы не адрэагавалі на агонь.

Раней Іран паведаміў пра аналягічныя дзеяньні амэрыканскіх ваенных караблёў 25 ліпеня.

Іранскі бок інцыдэнты назваў правакацыяй і прыкладам непрафэсіяналізму.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт