Кіраўнік Эўракамісіі хоча сустрэцца зь лідарамі Вышаградзкай групы
Робэрт Фіца заявіў, што сустрэча Вышаградзкай групы з Эўракамісіяй можа адбыцца 13 верасьня.
Кіраўнік Эўракамісіі хоча сустрэцца зь лідарамі Вышаградзкай групы. Жан-Клёд Юнкер паведаміў пра гэта пасьля сустрэчы ў Брусэлі з прэм'ер-міністрам Славаччыны Робэртам Фіца.
Падчас прэс-канфэрэнцыі Жан-Клёд Юнкер сказаў, што ён адкрыты на размовы пра будучыню Эўропы з прэм'ерамі Вышаградзкай групы.
„Я б хацеў, каб прэм'ер Фіца запрасіў калегаў з Вышаградзкай групы на сустрэчу. Наколькі я ведаю, мы чакаем канчатковага рашэньня Эўрапейскага суду па справе скаргі, унесенай Славаччынай і Вугоршчынай адносна прынцыпу абавязковага разьмеркаваньня бежанцаў. Таму мы хацелі б запрасіць на гэтую сустрэчу таксама прэм'ера Італіі”, - заявіў Юнкер.
На мінулым тыдні прэм'еры краінаў Вышаградзкай групы ў сваім лісьце, накіраваным кіраўніку італьянскага ўраду запэўніў яго аб сваёй падтрымцы для Італіі ў міграцыйным крызысе ў Эўропе.
Робэрт Фіца заявіў, што сустрэча Вышаградзкай групы з Эўракамісіяй можа адбыцца 13 верасьня.
аз
Кіраўнік Эўракамісіі хоча сустрэцца зь лідарамі Вышаградзкай групы. Жан-Клёд Юнкер паведаміў пра гэта пасьля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Славаччыны Робэртам Фіцам у Брусэлі.
Падчас прэс-канфэрэнцыі Жан-Клёд Юнкер сказаў, што ён адкрыты на размовы пра будучыню Эўропы з прэм'ерамі Вышаградзкай групы.
„Я б хацеў, каб прэм'ер Фіца запрасіў калегаў з Вышаградзкай групы на сустрэчу. Наколькі я ведаю, мы чакаем канчатковага рашэньня Эўрапейскага суду па справе скаргі, унесенай Славаччынай і Вугоршчынай, адносна прынцыпу абавязковага разьмеркаваньня бежанцаў. Таму мы хацелі б запрасіць на гэтую сустрэчу таксама прэм'ера Італіі”, - заявіў Юнкер.