Герцагская пара знаходзіцца зь візытам у Нямеччыну(ФОТА)
Учора Уільям і Кейт сустрэліся з канцлеркай Ангелай Мэркель.
Брытанская герцагская пара Уільям і Кейт працягвае візыт у Нямеччыне. Учора яны сустрэліся з канцлеркай Ангелай Мэркель, паглядзелі Брадэнбургскія вароты, наведалі Мэмарыял ахвяраў Халакоста, а таксама пагутарылі з актывістамі дабрачынных арганізацый.
Першы візыт герцага й герцагіні Кэмбрыджа й іх дзяцей у Нямеччыне ўспрымаецца як „галянтны жэст” у дачыненьні да Бэрліна падчас складаных перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу.
Ангела Мэркель вітала Уільяма й Кейт на чырвоным дыване перад канцлерскім офісам, а затым запрасіла гасьцей на балкон сваёй рэзыдэнцыі, зь якой адкрываецца цудоўны від на ўрадавы квартал.
Невядома, ці падчас размовы закраналася пытаньне брэксіту, таму што гэты візыт меў прыватны характар, паведаміла агенцтва dpa.
аз
Брытанская герцагская пара Ўільям і Кейт знаходзіцца зь візытам у Нямеччыне. Учора яны сустрэліся з канцлеркай Ангелай Мэркель і прэзыдэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, паглядзелі Брадэнбургскія вароты, наведалі Мэмарыял ахвяраў Халакоста, а таксама пагутарылі з актывістамі дабрачынных арганізацый.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL / POOL
Першы візыт герцага й герцагіні Кэмбрыджа й іх дзяцей у Нямеччыне ўспрымаецца як „галянтны жэст” у дачыненьні да Бэрліна падчас складаных перамоваў аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу.
PAP/EPA/CLEMENS BILAN
Ангела Мэркель вітала Ўільяма й Кейт на чырвоным дыване перад канцлерскім офісам, а затым запрасіла гасьцей на балкон сваёй рэзыдэнцыі, зь якой адкрываецца цудоўны від на ўрадавы квартал.
PAP/EPA/GUIDO BERGMANN / GERMAN FEDERAL GOVERNMENT / HANDOUT
Невядома, ці падчас размовы закраналася пытаньне брэксіту, таму што гэты візыт меў прыватны характар, паведаміла агенцтва dpa.
аз