Начальнік Генштабу ўзброеных сіл Францыі падаў у адстаўку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.07.2017 14:33
Адстаўка зьяўляецца адказам на пляны скарачэньня выдаткаў на ўтрыманне арміі й яе апэрацыі за мяжой.
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT/POOL
Начальнік Генштабу ўзброеных сіл Францыі падаў у адстаўку
Гэта яго адказ на пляны скарачэньня выдаткаў на ўтрыманне францускай арміі й яе апэрацыі за мяжой.
Начальнік Генэральнага штаба ўзброеных сіл Францыі генэрал П'ер дэ Віер(Pierre de Villiers) падаў у адстаўку. Прычынай яго рашэньня зьяўляюцца пляны ўраду скараціць выдаткі на абарону.
Падчас паседжэньня парлямэнта генэрал П'ер дэ Віер рэзка раскрытыкаваў прапанову Мінфіна скараціць бюджэт на ўтрыманне францускай арміі й яе аперацыі за мяжой. Верагодна скарачэньне складзе каля 850 мільёнаў эўра. Нагадаем, Францыя выдаткоўвае на арміну больш за 32 мільярды эўра.
На наступны дзень пасьля заявы генэрала, прэзыдэнт Эмануэль Макрон на сустрэчы з прадстаўнікамі арміі нагадаў, што - паводле Канстытуцыі - гэта ён зьяўляецца кіраўніком узброеных сіл краіны й намерваецца выканаць свае абяцаньні, датычныя фінансаваньня арміі.
У адказ на гэта генэрал П'ер дэ Віер падаў у адстаўку, заявіўшы, што ў цяперашніх умовах ён ня ў стане забясьпечыць разьвіцьцё францускай арміі на ўзроўні, які гарантуе бясьпеку Францыі й французам.
аз
Начальнік Генэральнага штаба ўзброеных сіл Францыі генэрал П'ер дэ Віер (Pierre de Villiers) падаў у адстаўку. Прычынай яго рашэньня зьяўляюцца пляны ўраду скараціць выдаткі на абарону.
Падчас паседжэньня парлямэнту генэрал П'ер дэ Віер рэзка раскрытыкаваў прапанову Мінфіна скараціць бюджэт на ўтрыманне францускай арміі й яе апэрацыі за мяжой. Плянаванае скарачэньне павінна скласьці каля 850 мільёнаў эўра. Нагадаем, Францыя выдаткоўвае на армію больш за 32 мільярды эўра ў год.
На наступны дзень пасьля заявы генэрала прэзыдэнт Эманюэль Макрон на сустрэчы з прадстаўнікамі арміі нагадаў, што, паводле Канстытуцыі, гэта ён зьяўляецца галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны й намерваецца выканаць свае абяцаньні, датычныя фінансаваньня арміі.
У адказ на гэта генэрал П'ер дэ Віер падаў у адстаўку, заявіўшы, што ў цяперашніх умовах ён ня ў стане забясьпечыць разьвіцьцё францускай арміі на ўзроўні, які гарантуе бясьпеку Францыі й французам.
аз