Туркі даюць адпор Эрдагану
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
11.07.2017 19:38
У сёньняшнім нумары Gazety Wyborczej надрукаваны матэрыял, прысьвечаны хвалі незадавальненьня палітыкай турэцкага прэзыдэнта.
Акцыя пратэсту ў ТурцыіPAP/EPA/REPUBLICAN PEOPLE'S PARTY/HANDOUT
Апошнія падзеі ў Турцыі прыцягнулі ўвагу рэдакцыі Gazety Wyborczej. У сёньняшнім нумары надрукаваны матэрыял, прысьвечаны хвалі незадавальненьня палітыкай прэзыдэнта Эрдагана. У мінулыя выходныя ў краіны завяршыўся марш апазыцыі з удзелам некалькі соцень тысяч чалавек. Шэсьце Справядлівасьці, як назвалі яго арганізатары, злучыла паміж сабой Анкару ды Стамбул. Удзельнікі дамагаліся спыненьня хвалі рэпрэсіяў, што пачалася летась пасьля спробы дзяржаўнага перавароту.
Нягледзячы на дэманстрацыю – самую маштабную за апошнія гады – паляваньне працягвалася і ўчора. Мясцовыя ўлады арыштавалі каля 40-ка функцыянэраў прэмʼерскай канцылярыі, а таксама больш за 70 працаўнікоў стамбульскіх ВНУ. Усіх падазраюць у сувязях з прапаведнікам Фетхулахам Гюленам, якога афіцыйная Анкара лічыць ідэйным натхняльнікам няўдалага путчу.
Паводле падлікаў, зараз у турэцкіх турмах па гэтай справе знаходзяцца 50 тысячаў чалавек. Яшчэ 150 тысячаў вайскоўцаў, чыноўнікаў ды выкладчыкаў з гэтай жа нагоды страцілі працу. Аўтар газэты адзначае – для таго, каб трапіць за краты, дастаткова мець на смартфоне заінсталяваную аплікацыю ByLock, што перасылае зашыфраваныя дадзеныя. На тле вышэй узгаданых падзеяў у Турцыі расьце аўтарытэт апазыцыі, і ў прыватнасьці лідэра Рэспубліканскай народнай партыі Кемаля Кылычдараглу, які выступіў арганізатарам нядаўняга маршу.
У сёньняшнім нумары Gazety Wyborczej надрукаваны матэрыял, прысьвечаны хвалі незадавальненьня палітыкай турэцкага прэзыдэнта. У мінулыя выходныя ў краіны завяршыўся марш апазыцыі з удзелам некалькі соцень тысяч чалавек. Шэсьце Справядлівасьці, як назвалі яго арганізатары, злучыла паміж сабой Анкару ды Стамбул. Удзельнікі дамагаліся спыненьня хвалі рэпрэсіяў, што пачаліся летась пасьля спробы дзяржаўнага перавароту.
Нягледзячы на дэманстрацыю – самую маштабную за апошнія гады – паляваньне працягвалася і ўчора. Мясцовыя ўлады арыштавалі каля 40 функцыянэраў прэмʼерскай канцылярыі, а таксама больш за 70 працаўнікоў стамбульскіх ВНУ. Усіх падазраюць у сувязях з прапаведнікам Фетхулахам Гюленам, якога афіцыйная Анкара лічыць ідэйным натхняльнікам няўдалага путчу.

св