Напярэдадні саміту G-20 у Гамбургу ўсталявалі фота ўкраінскіх вайскоўцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        06.07.2017 16:15
                    
                                 
                
                
                    На кожным плякаце напісана «Ўважліва паглядзіце на гэтых асоб».
                
                
                    
                         phota: uacrisis.org
phota: uacrisis.org
                     
                
                
                
               
                
                          
Напярэдадні саміту G-20 у Гамбургу ўсталявалі плякаты з фота ўкраінскіх вайскоўцаў
На кожным плякаце напісана «Ўважліва паглядзіце на гэтых асоб»
У Гамбургу, дзе ўжо заўтра пачнецца саміт «Вялікай дваццаткі», усталявалі плякаты з фотаздымкамі ўкраінскіх вайскоўцаў, валанцёраў, мэдыкаў і іншых патрыётаў, якія супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Ўкраінскага крызыснага мэдыя-цэнтра, які ініцыяваў гэтую акцыю.
Фотаздымкі зьяўляюцца часткай праекту «Ўважліва паглядзіце на гэтых асоб», які існуе з верасьня 2016 года.
«Мэта гэтага праекта – нагадаць сусьветным лідарам, што Ўкраіна ў 1994 годзе атрымлівала гарантыі бясьпекі, згодна з Будапэшцкім мэмарандумам, калі аддала трэці па велічыні ў сьвеце ядзерны арсэнал. А сёньня мы мужна супрацьстаім расейскай агрэсіі і абараняем межы цывілізацыі», – сказаў сузаснавальнік Украінскага крызыснага мэдыя-цэнтра Генадзь Курочка.
У Гамбургу, дзе ўжо заўтра пачнецца саміт «Вялікай дваццаткі», усталявалі плякаты з фотаздымкамі ўкраінскіх вайскоўцаў, валанцёраў, мэдыкаў і іншых патрыётаў, якія супрацьстаяць расейскай агрэсіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Ўкраінскага крызыснага мэдыя-цэнтра, які ініцыяваў гэтую акцыю.
Фотаздымкі зьяўляюцца часткай праекту «Ўважліва паглядзіце на гэтых асоб», які існуе з верасьня 2016 года.
«Мэта гэтага праекта – нагадаць сусьветным лідарам, што Ўкраіна ў 1994 годзе атрымлівала гарантыі бясьпекі, згодна з Будапэшцкім мэмарандумам, калі аддала трэці па велічыні ў сьвеце ядзерны арсэнал. А сёньня мы мужна супрацьстаім расейскай агрэсіі і абараняем межы цывілізацыі», – сказаў сузаснавальнік Украінскага крызыснага мэдыя-цэнтра Генадзь Курачка.
hromadskeradio.org/ав