Масавыя пратэсты супраць саміту G-20 у Гамбургу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        02.07.2017 16:13
                    
                                 
                
                
                    Уладальнікі некаторых крам, баючыся гучных пратэстаў, забілі вітрыны сваіх крам дошкамі.
                
                
                    
                         PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня пачаліся пратэсты супраць арганізацыі саміту  «Вялікай 20-кі» у нямецкім горадзе Гамбург. Сустрэча пачнецца ў  наступныя выходныя, але ўжо сёньня пачаліся пратэсты, якія ладзяць левыя  сілы, экалягічныя арганізацыі, прафсаюзы. Улады горада прадбачваюць,  што цягам бліжэйшых дзён у Гамбург можа зьехацца нават 100 тыс. пратэстуючых.
Учора  ў адным з раёнаў горада пачалі разьбіваць палаткі для дэманстрантаў.  Працягваецца судовы працэс паміж уладамі Гамбурга і арганізатарамі  пратэстаў за магчымасьць стварэньня чарговых палатачных гарадкоў.  Уладальнікі некаторых крам, баючыся гучных пратэстаў, забілі вітрыны  сваіх крам дошкамі.
Удзельнікаў саміту Вялікай 20-кі будуць ахоўваць амаль 20 тыс. прадстаўнікоў сілаў правапарадку. Гэта самая вялікая ў пасьляваеннай нямецкай гісторыі мабілізацыя паліцыі.
ІАР ПР/нг