У Грэцыі і Балгарыі тэрмомэтры паказваюць нават 44-45 градусаў Цэльсія
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        02.07.2017 14:49
                    
                                 
                
                
                    Некалькі дзесяткаў чалавек трапілі ў шпіталь па прычыне сьпякотнага надворʼя на грэцкай высьпе Крыт.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Балгарыі  5 чалавек памерлі ў выніку рэкорднай тэмпэратуры паветра. З праблемамі  змагаюцца таксама жыхары Грэцыі. У гэтых дзьвюх краінах тэрмомэтры  апошнімі днямі паказваюць нават 44 градусы Цэльсія ў ценю.
У сталіцы Балгарыі  Сафіі выратавальныя службы аказалі дапамогу больш чым двумстам асобам,  якім стала дрэнна ад гарачыні. У горадзе не хапае машын хуткай дапамогі, таму ўлады заклікаюць жыхароў выклікаць хуткую толькі тады, калі гэта сапраўды неабходна, а гарачыню лепш перачакаць дома.
Некалькі  дзесяткаў чалавек трапілі ў шпіталь па прычыне сьпякотнага надворʼя на  грэцкай высьпе Крыт, дзе тэмпэратура перавысіла ўчора 45 градусаў  Цэльсія. Такая тэмпэратура выключная нават для Грэцыі. Жыхарам і  турыстам улады рэкамэндуюць пазьбягаць знаходжаньня на сонцы і доўгіх  падарожжаў.
IAR PR/нг