На Данбасе перамір'е павінна працягвацца да канца жніва
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        25.06.2017 11:05
                    
                                 
                
                
                    Тым ня менш, за першыя суткі перамір'я сэпаратысты абстралялі ўкраінскія войскі 26 разоў.
                
                
                    
                         ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Двое забітых украінскіх жаўнераў і 26 абстрэлаў – такі балянс першых сутак чарговага перамір’я на Данбасе. На гэты раз перамір’е павінна дзейнічаць да канца жніва.
Паводле інфармацыі штабу антытэрарыстычнай апэрацыі, сытуацыя на ўсходзе застаецца напружанай. Праўда, назіраецца менш абстрэлаў, але, на думку Кіева, нельга казаць пра тое, што праціўнік прытрымліваецца перамір’я. Украінскія войскі абстрэльваліся 26 разоў, у тым ліку са зброі, якая забароненая менскімі пагадненьнямі. Загінула двое жаўнераў, трое было паранена.
Рашэньне аб перамір’і да канца жніўня было прынятае падчас перамоваў у Менску ў сераду трохбаковай кантактнай групай.
Вайна  паміж украінскімі войскамі ды сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея,  працягваецца ўжо тры гады. У выніку загінула амаль 3 тыс. украінскіх жаўнераў і 10 тыс. мірных жыхароў.
ІАР/нг